ПСАЛТЫР 74 - Б?бл?я (пераклад В. Сёмух?)(BBL)

Пс 74

1Кіроўцу хору. Не загубі. Псальма Асафава. Песьня.

2Славім Цябе, Божа, славім; бо блізка імя Тваё; абвяшчаюць цуды Твае.

3«Калі Я выберу час, Я ўчыню суд па праўдзе.

4Хістаюцца зямля і ўсе, хто на ёй жыве: Я ўмацую стаўпы яе».

5Кажу ліхамысным: не шалейце, і бязбожным: не падымайце рога,

6не падымайце высока рога вашага, не гаварэце цьвёрдалоба,

7бо не ад усходу і не ад захаду і не ад пустыні ўзвышэньне;

8а Бог ёсьць Судзьдзя: аднаго прыніжае, а другога ўзносіць;

9бо чара ў руцэ ў Госпада, віно ў ёй кіпіць, поўнае мяшанага, і Ён палівае зь яе. Нават дрожджы зь яе будуць выціскаць і піць усе бязбожнікі зямлі.

10А я буду абвяшчаць вечна, буду апяваць Бога Якаўлевага.

11Усе рогі бязбожнікаў паламаю, і ўзьнясуцца рогі праведніка.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help