1 ЛЕТАПІСАЎ 7 - Б?бл?я (пераклад В. Сёмух?)(BBL)

1 Лет 7

1Сыны Ісахара: Тола, Фуа, Яшуў і Шымрон, чацьвёра.

2Сыны Толы: Узій, Рэфая, Ерыіл, Яхмай, Іўсам і Самуіл, галоўныя ў пакаленьнях Толы, людзі ваяўнічыя ў сваіх пакаленьнях; лік іх у дні Давіда быў дваццаць дзьве тысячы і шасьцьсот.

3Сын Узія: Ізрахія; а сыны Ізрахіі: Міхаіл, Авадыя, Ёіль і Ішыя, пяцёра. Усе яны галоўныя.

4У іх па родах іхніх, па пакаленьнях іхніх, было гатовага да бітвы войска трыццаць шэсьць тысяч;

5А братоў іх, ва ўсіх пакаленьнях Ісахаравых, людзей ваяўнічых, было восемдзесят сем тысяч, унесеных у радаводныя запісы.

6У Веньяміна: Бэла, Бэхер і Едэяіл, трое.

7Сыны Бэлы: Эцбон, Узій, Узііл, Ерымот і Іры, пяцёра, узначальцы пакаленьняў, людзі ваяўнічыя. У радаводных сьпісах запісана іх дваццаць дзьве тысячы трыццаць чатыры.

8Сыноў Бэхера: Земіра, Ёаш, Эльезэр, Элёенай, Амры, Ірэмот, Авія, Анатот, Алэмэт: усе гэтыя сыны Бэхера.

9У радаводных сьпісах запісана іх па родах іхніх, па ўзначальніках пакаленьняў, людзей ваяўнічых - дваццаць тысяч і дзьвесьце.

10Сын Едэяіла: Білган. Сыны Білгана: Еўс, Веньямін, Эгут, Хэнаана, Зэтан, Тарсіс і Ахішахар.

11Усе гэтыя сыны Едэяіла былі галовамі пакаленьняў, людзі ваяўнічыя; сямнаццаць тысяч і дзьвесьце было тых, што выходзілі на вайну.

12І Шупім і Хунім, сыны Іра; Хушым, сын Ахера;

13Сыны Нэфталіма: Яхцэіл, Гуні, Ецэр і Шылем, дзеці Валы.

14Сыны Манасіі: Асрыіл, якога нарадзіла наложніца яго Арамэянка; яна ж нарадзіла Махіра, бацьку Галаадавага.

15Махір узяў за жонку сястру Хупіма і Шупіма, - імя сястры іхняй Мааха; імя другога Салпаад. У Салпаада былі толькі дочкі.

16Мааха, жонка Махірава, нарадзіла сына і дала яму імя Керэш, а імя брату ягонаму Шэрэш. Сыны ягоныя: Улам і Рэкем.

17Сын Улама: Бэдан. Вось сыны Галаада сына Махіра, сына Манасінага.

18Сястра ягоная Малэхет нарадзіла Ішгода, Авіязэра і Махлу.

19Сыны Шэміды былі: Ахіян, Шэхем, Лікхі і Аніям.

20Сыны Яфрэма: Шутэлах, Бэрэд, сын ягоны, і Тахат, сын ягоны, і Элеада, сын ягоны, і Тахат, сын ягоны,

21і Завад, сын ягоны, і Шутэлах, сын ягоны, і Эзэр і Элеад. І забілі іх жыхары Гэта, ураджэнцы той зямлі, за тое, што яны пайшлі захапіць статкі іхнія.

22І плакаў па іх Яфрэм, бацька іхні, шмат дзён, і прыходзілі браты ягоныя суцяшаць яго.

23Потым ён увайшоў да жонкі сваёй, і яна зачала і нарадзіла сына, і ён даў яму імя: Бэрыя, бо няшчасьце спасьцігла дом ягоны.

24І дачка ў яго была Шэера. Яна пабудавала Бэт-Арон ніжні і верхні, і Узэн-Шээру.

25І Рэфай, сын ягоны, і Рэшэф, і Тэлах, сын ягоны, і Тэлах, сын ягоны, і Тахан, сын ягоны.

26Лаэдан, сын Ягоны, Аміюд, сын ягоны, Элішама, сын ягоны.

27Нон, сын ягоны, Ісус, сын ягоны.

28Валоданьні іхнія і месцы жыхарства іх: Вэтыль і залежныя ад яго гарады на ўсход Нааран, на захад Гезэр і залежныя ад яго гарады; Сіхэм і залежныя ад яго гарады да Газы і залежных ад яе гарадоў.

29А з боку сыноў Манасііных: Бэт-Сан і залежныя ад яго гарады, Таанах і залежныя ад яго гарады, Мэгідо і залежныя ад яго гарады, Дор і залежныя ад яго гарады. У іх жылі сыны Язэпа, сына Ізраілевага.

30Сыны Асіра: Імна, Іўва, Ішві і Бэрыя, і сястра іхняя Сэрах.

31Сыны Бэрыі, Хэвэр і Малхііл. Ён бацька Бірзаіта.

32Хэвэр спарадзіў Яфлэта, Шомэра і Хатама, і Шую, сястру іхнюю.

33Сыны Яфлэта: Пасах, Бімгал і Ашват. Вось сыны Яфлэта.

34Сыны Шэмэра: Ахі, Рохга, Іхуба і Арам.

35Сыны Гелэма, брата ягонага: Цофах, Імна, Шэлэш і Амал.

36Сыны Цофаха: Суах, Харнэфер, Шуал, Бэры, Імра.

37Бэйэр, Год, Шама, Шылша, Ітран і Бэера.

38Сыны Етэра: Ефуні, Фіспа і Ара.

39Сыны Улы: Арах, Ханііл і Рыцыя.

40Усе гэтыя сыны Асіра, галовы пакаленьняў, людзі адборныя, ваяўнічыя, галоўныя начальнікі. Запісана ў іх у радаводных сьпісах у войску, для вайны, па ліку дваццаць шэсьць тысяч чалавек.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help