ЁВА 41 - Б?бл?я (пераклад В. Сёмух?)(BBL)

Ёў 41

1Марная надзея: ці не ўпадзеш ад аднаго позірку ягонага?

2Няма такога адважніка, які асьмеліўся б патрывожыць яго; хто ж можа ўстояць прад Маім абліччам?

3Хто апярэдзіў Мяне, каб Я даваў яму? пад усім небам усё Маё.

4Ня змоўчу пра чэлесы ягоныя, пра сілу і прыгожую суразьмернасьць іх.

5Хто можа адхінуць верх вопраткі ягонай, хто падыдзе да двайных сківіцаў ягоных?

6Хто можа адчыніць дзьверы твару ягонага? кола зубоў ягоных - жудасьць;

7моцныя шчыты яго - цудота: яны змацаваныя як бы цьвёрдаю пячаткаю;

8адзін да аднаго дакранаюцца блізка, так што і паветра не праходзіць паміж імі;

9адзін з адным ляжаць шчыльна, счапіліся і не размыкаюцца.

10Ад яго чханьня паказваецца сьвятло; вочы ў яго як вейкі зары;

11з пашчы ягонай выходзяць агнявікі, выскокваюць вогненныя іскры;

12з ноздраў ягоных выходзіць дым, як з раскіпелага горшчыка альбо катла.

13Дыханьне яго распаляе вугольле, з пашчы яго шугае полымя.

14На шыі ў яго жыве сіла, і перад ім бяжыць жах.

15Мясістыя часткі цела ягонага спалучаны між сабою цьвёрда, не здрыгануцца.

16Сэрца ў яго цьвёрдае, як камень, і жорсткае, як ніжні жарон.

17Калі ён падымаецца, дужыя ў страху, зусім губляюцца ад жаху.

18Меч, які крануўся яго, ня ўстоіць, ні капэё, ні дзіда, ні латы.

19Жалеза ён мае за салому, медзь - за гнілое дрэва.

20Дачка лука не паверне яго наўцёкі; прашчавыя камяні ператвараюцца для яго ў плеўкі.

21Булава лічыцца ў яго за саломіну; са сьвісту дзіды ён сьмяецца.

22Пад ім вострыя камяні, і ён на вострых камянях ляжыць у гразі.

23Ён кіпяціць багну, як кацёл, і мора перавтварае ў кіпучую мазь;

24пакідае за сабою сьветлую сьцежку; бездань здаецца сівізнай.

25Няма на зямлі падобнага на яго: ён створаны бясстрашным;

26на ўсё высокае глядзіць адважна; ён цар над усімі сынамі ганарлівасьці.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help