ПСАЛТЫР 75 - Б?бл?я (пераклад В. Сёмух?)(BBL)

Пс 75

1Кіроўцу хору. На струнных. Псальма Асафава. Песьня.

2Вядомы Бог у Юдэі; Ягонае імя вялікае ў Ізраіля.

3І было ў Саліме селішча Ягонае, і жыў Ён - на Сіёне.

4Ён там паламаў стрэлы лука, шчыт і меч і вайну.

5Ты слаўны, магутнейшы за дзікія горы.

6Моцныя сэрцам здабычаю сталі, заснулі сном сваім, і не знайшлі ўсе мужчыны сілы ў руках сваіх.

7Ад клічу Твайго, Божа Якаваў, задрамалі і калясьніца і конь.

8Ты грозны, і хто ўстоіць прад абліччам Тваім у час гневу Твайго?

9Зь нябёсаў Ты суд абвясьціў: зямля забаялася і замоўкла,

10калі паўстаў Бог на суд, каб выратаваць усіх прыгнечаных на зямлі.

11І гнеў чалавечы абярнуўся на славу Табе, рэшту гневу Ты ўтаймуеш.

12Рабеце і давайце зарокі Госпаду, Богу вашаму; усе, хто вакол Яго, хай прынясуць дарункі Страшнаму.

13Ён таймуе дух валадароў, Ён страшны царам зямным.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help