ПСАЛТЫР 93 - Б?бл?я (пераклад В. Сёмух?)(BBL)

Пс 93

1Псальма Давідава ў чацьвёрты дзень тыдня.

Божа помсты, Госпадзе. Божа помсты, акажы Сябе!

2Паўстань, Судзьдзя зямлі, аддай ганарліўцам адплату.

3Дакуль, Госпадзе, бязбожнікі, дакуль бязбожнікі радавацца будуць?

4Яны вырыгаюць дзёрзкія словы; пышаюцца ўсе беззаконьнікі;

5топчуць народ Твой, Госпадзе, прыгнятаюць спадчыну Тваю.

6Удаву і прыхадня забіваюць, і мардуюць сіротак,

7і кажуць: ня ўбачыць Гасподзь, і не даведаецца Бог Якаваў.

8Схамянецеся, бязглуздыя людзі! калі вы паразумнееце, недавумкі?

9Хіба Той, што вуха наставіў, не пачуе? і Той, Хто вока стварыў, ня ўбачыць?

10Хто настаўляе народы, ці ж ня выкрые, - Той, Хто вучыць чалавека разуменьню?

11Гасподзь ведае думкі чалавечыя, што яны марныя.

12Дабрашчасны той чалавек, якога настаўляеш Ты, Госпадзе, і вучыш законам Тваім,

13каб даць яму спакой у бядотныя дні, пакуль бязбожнаму будзе выкапана яма!

14Бо не адкіне Гасподзь народу Свайго і не пакіне спадчыны Сваёй.

15Бо суд вернецца да праўды, і за ім усе, хто шчырыя сэрцам.

16Хто паўстане за мяне супроць злыдняў? хто стане за мяне супроць ліхадзеяў?

17Калі б не Гасподзь быў мне памочнікам, неўзабаве ўсялілася б душа мая ў моўчу.

18Калі я казаў: хістаецца нага мая, - ласка Твая, Госпадзе, падтрымала мяне.

19Пры памнажэньні смуткаў маіх у сэрцы маім, суцяшэньні Твае душу маю шчасьцяць.

20Ці стане каля Цябе седала душагубаў, якія гвалт намышляюць насуперак закону?

21Натоўпам ідуць яны на душу праведніка, і асуджаюць кроў невінаватую.

22Але Гасподзь - абарона мая, і Бог мой - цьвярдыня прытулку майго,

23і аберне на іх беззаконьне іхняе, і зладзействам іхнім вынішчыць іх, вынішчыць іх Гасподзь Бог наш.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help