ПСАЛТЫР 145 - Б?бл?я (пераклад В. Сёмух?)(BBL)

Пс 145

1Агея і Захарыі.

Алілуя. Хвалі душа мая Госпада.

2Буду славіць Госпада, пакуль жыву; пецьму Богу майму, пакуль існую.

3Не кладзеце надзеяў на князёў, на сына людзкога, у якім ратунку няма.

4Выходзіць дух ягоны, і ён вяртаецца ў зямлю сваю; у той дзень зьнікаюць усе намеры ягоныя.

5Шчасны, каму памочнік Бог Якаваў, у каго надзея на Госпада Бога ягонага,

6Які стварыў неба і зямлю, мора і ўсё, што ў іх, Які вечна захоўвае вернасьць,

7творыць суд пакрыўджаным, дае хлеб галодным. Гасподзь вызваляе вязьняў;

8Гасподзь размыкае вочы сьляпым, Гасподзь сагнутых выпроствае; Гасподзь любіць праведных.

9Гасподзь ахоўвае прыхадняў, падтрымлівае сірату і ўдаву; а шлях бязбожных - скрыўляе.

10Гасподзь будзе валадарыць вечна, Бог твой, Сіёне, з роду ў род. Алілуя.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help