ДРУГІ ЗАКОН 14 - Б?бл?я (пераклад В. Сёмух?)(BBL)

ДРУГ 14

1Вы - сыны Госпада, Бога вашага; не рабеце нарэзаў на целе вашым і не выстрыгайце валасоў над вачыма вашымі па нябожчыку;

2бо ты народ сьвяты ў Госпада, Бога твайго, і цябе выбраў Гасподзь, каб ты быў уласным Яго народам з усіх народаў, якія на зямлі.

3Ня еж ніякай погані.

4Вось быдла, якое вам можна есьці: валы, авечкі, козы,

5алень і сарна, і буйвал і казуля, і зубр і жырафа, і антылопа.

6Усякая жывёліна, у якое расшчэпленыя капыты і на абодвух капытах глыбокі разрэз, і якая жуе жуйку, тую ежце;

7толькі гэтых ня ежце з тых, што жуюць жуйку і маюць расшчэпленыя капыты з глыбокім разрэзам: вярблюда, зайца і тушканчыка, бо хоць яны жуюць жуйку, але капыты ў іх не расшчэпленыя: нячыстыя яны вам;

8і сьвіньні, бо капыты ў яе расшчэпленыя, але ня жуе жуйкі; нячыстая яна вам; ня ежце мяса іх і да трупаў іх не дакранайцеся.

9З усіх жывёлаў, якія ў вадзе, ежце ўсіх, у якіх ёсьць пер'е і луска;

10а ўсіх тых, у якіх няма пер'я і лускі, ня ежце: нячыста гэта вам.

11Усякае птаства чыстае ежце;

12а гэтых зь іх ня трэба есьці: арла, грыфа і марскога арла,

13і кані, і сокала і крагуля з пародаю іхняю,

14і ўсякага гругана з пародаю ягонаю,

15і страўса і савы, і чайкі і шуляка з пародай ягонаю,

16і сойкі, і пушчыка, і лебедзя,

17і пелікана, і сіпа, і кармарана,

18і чаплі, і бусла з пародаю ягонай, і ўдода, і кажана.

19Усе крылатыя паўзуны нячыстыя вам, ня ежце іх.

20Усю чыстую птушку ежце.

21Ня ежце ніякага падла: іншаземцу, які надарыцца ў селішчах тваіх, аддай яго, ён хай есьць яго, альбо прадай яму, бо ты народ сьвяты ў Госпада, Бога твайго. Не гатуй казьляня ў малацэ маці ягонай.

22Аддзяляй дзесяціну з усяго ўроджанага насеньнем тваім, якое штогоду на полі тваім узрасьце,

23і еж прад Госпадам, Богам тваім, на тым месцы, якое выбера Ён, каб быць імю Ягонаму там; прынось дзесяціну хлеба твайго і алею твайго, каб ты навучыўся баяцца Госпада, Бога твайго, ва ўсе дні.

24Калі ж доўгая будзе табе дарога, так што ня зможаш несьці гэтага, бо далёка ад цябе тое месца, якое выбера Гасподзь, Бог твой, каб пакласьці там імя Сваё, і Гасподзь, Бог твой, дабраславіў цябе,

25дык памяняй гэта на срэбра і вазьмі срэбра ў руку тваю і прыходзь на месца, якое выбера Гасподзь, Бог твой;

26і купляй на срэбра гэта ўсё, што заўгодзіцца душы тваёй; і еж там прад Госпадам, Богам тваім, і радуйся ты і сямэя твая.

27І лявіта, які ў селішчах тваіх, не пакінь, бо няма яму долі і дзялянкі з табою.

28А як міне тры гады, аддзяляй усе дзесяціны створанага табою ў той год і кладзі ў селішчах тваіх;

29і няхай прыйдзе лявіт, бо яму няма долі і дзялянкі з табою, і прыхадзень і сірата і ўдава, якія ў селішчах тваіх, і няхай ядуць і наядаюцца, каб дабраславіў цябе Гасподзь, Бог твой, ў кожнай дзеі рук тваіх, якія ты будзеш рабіць.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help