ЁВА 30 - Б?бл?я (пераклад В. Сёмух?)(BBL)

Ёў 30

1А сёньня сьмяюцца зь мяне і малодшыя за мяне гадамі, тыя, чыіх бацькоў я не згадзіўся б пасадзіць разам з сабакамі статкаў маіх.

2І сіла рук іхніх навошта мне? Над імі ўжо прайшоў час.

3Беднасьцю і голадам змораныя, яны ўцякаюць у стэп бязводны, змрочны і апусьцелы;

4скубуць зеляніну каля кустоў, і ягады ядлоўцавыя - хлеб іхні.

5З суполкі выганяюць іх, крычаць на іх, як на злодзеяў,

6каб жылі яны ў калдобінах патокаў, у цясьнінах зямлі і скалаў.

7Равуць паміж кустамі, ціснуцца пад цернем.

8Людзі адкінутыя, людзі бязь імя, адкіды зямлі!

9Я і зрабіўся цяпер іхняй і ежаю іхняй гутаркі.

10Яны грэбуюць мною, аддаляюцца ад мяне і не перастаюць пляваць перад абліччам маім.

11Як што Ён разьвязаў повад мой і пабіў мяне, дык яны скінулі зь сябе кілзы перад абліччам маім.

12З правага боку ўстае гэты вылюдак, зьбівае мяне з ног, кіруе свае пагібельныя шляхі да мяне.

13А маю сьцежку сапсавалі: усё пасьпеплі зрабіць дзеля маёй пагібелі, ня маючы памочніка.

14Яны прыйшлі да мяне, як праз шырокую праломіну; з шумам кінуліся на мяне.

15Жахі памкнуліся на мяне; як вецер, разьвеялася веліч мая, і шчасьце маё адляцела, як воблака.

16І сёньня выліваецца душа мая; дні смутку агарнулі мяне.

17Уначы ныюць ува мне косьці мае; дні смутку агарнулі мяне.

18Вельмі цяжка здымаецца зь мяне вопратка мая; краі хітона ціснуць мяне.

19Ён кінуў мяне ў бруд, і я зрабіўся, як пыл і попел.

20Я заклікаю Цябе, і Ты ня слухаеш мяне, - стаю, а Ты толькі глядзіш на мяне.

21Ты зрабіўся жорсткім да мяне, моцнаю рукою варагуеш супроць мяне.

22Ты падняў мяне і прымусіў мяне насіцца па ветры і ламаеш мяне.

23Так, я ведаю, што Ты прывядзеш мяне да сьмерці і ў дом збору ўсіх, што жывуць.

24Правільна, Ён не працягне рукі Сваёй над домам касьцей: ці будуць яны крычаць пры сваім разбурэньні?

25Ці ня плакаў я па тым, хто быў у горы; ці ня журылася душа мая па бедных?

26Калі я чакаў дабра, прыйшло зло; калі я чакаў сьвятла, прыйшла цемра.

27Мае вантробы кіпяць і не перастаюць; сустрэлі мяне дні смутку.

28Я хаджу пачарнелы, але не ад сонца; устаю на сходзе і крычу.

29Я зрабіўся братам шакалам і сябрам страўсам.

30Мая скура пачарнела на мне, і косьці мае абгарэлі ад сьпёкі.

31І цытра мая зрабілася панылаю, а жалейка мая - голасам сьлёзным.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help