ПСАЛТЫР 113 - Б?бл?я (пераклад В. Сёмух?)(BBL)

Пс 113

1Алілуя.

Калі выйшаў Ізраіль зь Егіпта, дом Якава - з народу іншапляменнага,

2Юда зрабіўся сьвятыняю Ягонаю, Ізраіль - валоданьнем Ягоным.

3Мора ўгледзела, і пабегла; Ярдан павярнуўся назад.

4Горы скакалі, як бараны, і пагоркі, як ягняткі.

5Што з табою, мора, чаго ты пабегла, і з табою, Ярдане, чаго павярнуўся назад?

6Чаго вы скачаце, горы, як бараны, і вы, пагоркі, як ягняткі?

7Прад абліччам Госпада дрыжы, зямля, прад абліччам Бога Якава,

8Які ператварае скалу ў возера вады і камень - у крыніцу вады.

9Ня нам, Госпадзе, ня нам, а імю Твайму дай славу, дзеля ласкі Тваёй, дзеля праўды Тваёй.

10Навошта язычнікі кажуць: дзе ж іхні Бог?

11Бог наш на небе і на зямлі; творыць усё, што хоча.

12А іхнія ідалы - срэбра і золата, творы рук чалавечых.

13Ёсьць у іх вусны, але не гавораць; ёсьць у іх вочы, але ня бачаць;

14ёсьць у іх вушы, але ня чуюць; ёсьць у іх ноздры, але нюху няма;

15ёсьць у іх рукі, але не адчуваюць; ёсьць у іх ногі, але ня ходзяць; і яны гукаў не выдабываюць з горла свайго.

16Няхай будуць да іх падобныя тыя, што іх робяць, і ўсе, хто на іх спадзяецца.

17Доме Ізраілеў! спадзявайся на Госпада; Ён - нам дапамога і шчыт.

18Доме Ааронаў! спадзявайся на Госпада; Ён - нам дапамога і шчыт.

19Хто баіцца Госпада! спадзявайся на Госпада; Ён - нам дапамога і шчыт.

20Гасподзь нас памятае, дабраслаўляе нас, дабраслаўляе Ізраілеў дом, дабраслаўляе Ааронаў дом;

21дабраслаўляе тых, што баяцца Госпада, малых і вялікіх.

22Няхай дадасьць вам Гасподзь болей і болей, вам і дзецям вашым,

23дабраславёныя вы Госпадам, Які стварыў неба і зямлю.

24Неба - неба Госпаду, а зямлю Ён даў сынам чалавечым.

25Ня мёртвыя ўславяць Госпада, ні ўсё, што ў магілу сыходзіць,

26а мы жывыя дабраслаўляцьмем Госпада ад сёньня і давеку. Алілуя.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help