ЁВА 23 - Б?бл?я (пераклад В. Сёмух?)(BBL)

Ёў 23

1І адказваў Ёў і сказаў:

2яшчэ і цяпер горкае слова маё: пакуты мае цяжэйшыя за стогны мае.

3О, калі б я ведаў, дзе знайсьці Яго, і мог падысьці да трона Ягонага!

4Я выклаў бы прад Ім усё маё і вусны мае напоўніў бы апраўданьнямі;

5уведаў бы словы, якімі Ён адкажа мне, і зразумеў бы, што Ён скажа мне.

6Няўжо Ён у поўнай магутнасьці пачаў бы спаборнічаць са мною? О, не! Няхай бы толькі даў увагі мне.

7Тады праведнік мог бы спаборнічаць зь Ім, - і я назаўсёды атрымаў бы свабоду ад Судзьдзі майго.

8Але вось, я іду наперад - і няма Яго, назад - і не знаходжу Яго;

9ці робіць Ён што зь левага боку, я ня бачу; ці хаваецца з правага, не разгледжу.

10Але Ён ведае шлях мой; няхай выпрабуе мяне, - выйду, як золата.

11Нага мая цьвёрда трымаецца сьцежкі Ягонай; шляхі Ягоныя я захоўваў і ня ўхіляўся зь іх.

12Ад наказаў вуснаў Ягоных не адступаўся; словы вуснаў Ягоных захоўваў болей, чым мае правілы.

13Але Ён цьвёрды; і хто ўхіліць Яго? Ён робіць, чаго хоча душа Ягоная.

14Так, Ён выканаў тое, што належала мне, і падобнага на гэта многа ў Яго.

15Таму я дрыжу прад абліччам Ягоным; разважаю - і баюся Яго.

16Бог расслабіў сэрца маё, і Ўсеўладны напалохаў мяне.

17Чаму я ня зьнішчаны раней за гэтую цемру, і Ён не схаваў мораку ад твару майго!

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help