ПСАЛТЫР 91 - Б?бл?я (пераклад В. Сёмух?)(BBL)

Пс 91

1Псальма. Песьня на дзень суботні.

2Дабро ёсьць - славіць Госпада і сьпяваць імю Твайму, Усявышні,

3абвяшчаць раніцай ласку Тваю і праўду Тваю ўначы,

4на дзесяціструнным і на псалтыры, зь песьняю на арфе.

5Бо Ты ўсьцешыў мяне, Госпадзе, тварэньнем Тваім; я захапляюся дзеямі рук Тваіх.

6Якія вялікія дзеі Твае, Госпадзе! дзівосна глыбокія помыслы Твае:

7Чалавек няцямны ня ведае, і недавумак не разумее таго.

8Тым часам як бязбожныя растуць, бы трава, і ліхадзеі квітнеюць, каб зьнікнуць навечна, -

9Ты, Госпадзе, высокі векавечна!

10Бо вось, ворагі Твае, Госпадзе, - вось, ворагі Твае гінуць, і рассыпаюцца ўсе ліхадзеі;

11а мой рог Ты падымаеш, як рог аднарога, і я ўмашчаны сьвежым алеем;

12і вока маё глядзіць на ворагаў маіх, і вушы мае чуюць пра паўсталых на мяне злыдняў.

13Праведнік цьвіце, як пальма, узвышаецца, быццам кедр на Ліване.

14Пасаджаныя ў доме Гасподнім, яны цьвітуць на падворках Бога нашага;

15яны і ў старасьці пладаносныя, сакавітыя і сьвежыя,

16каб абвяшчаць, што Гасподзь справядлівы, цьвярдыня мая, і няма ў Ім няпраўды.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help