1 ЛЕТАПІСАЎ 2 - Б?бл?я (пераклад В. Сёмух?)(BBL)

1 Лет 2

1Вось сыны Ізраіля: Рувім, Сімяон, Левій, Юда, Ісахар, Завулон,

2Дан, Язэп, Веньямін, Нэфталім, Гад і Асір.

3Сыны Юды: Ір, Анан і Сілом, - трое нарадзіліся ў яго ад дачкі Шуевай, Хананэянкі. І быў Ір, першынец Юдаў, незаўгодны ў вачах Госпада, і Он забіў яго.

4І Тамар, нявестка ягоная, нарадзіла яму Фарэса і Зару. Усіх сыноў у Юды было пяцёра.

5Сыны Фарэса: Эсмром і Хамул.

6Сыны Зары: Зімры, Этан, Эман, Халкол і Дара; усіх іх пяцёра.

7Сыны Хармі: Ахар, які навёў бяду на Ізраіля, парушыўшы заклён.

8Сын Этана: Азарыя.

9Сыны Эсрома, якія нарадзіліся ў яго: Ерахмэіл, Арам і Хэлувай.

10А Арам спарадзіў Амінадава; Амінадаў спарадзіў Наасона, князя сыноў Юдавых;

11Наасон спарадзіў Салмона, Салмон спарадзіў Ваоза;

12Ваоз спарадзіў Авіда, Авід спарадзіў Есэя;

13Есэй спарадзіў першынца свайго Эліява, другога - Амінадава, трэцяга - Саму,

14чацьвёртага - Натанаіла, пятага - Радая,

15шостага - Ацэма, сёмага - Давіда.

16Сёстры іхнія: Саруя і Авігея. Сыны Саруі: Авэса, Ёаў і Азаіл, трое.

17Авігея нарадзіла Амэсу; а бацька Амэсы - Етэр, Ізмаільцянін.

18Халеў, сын Эсрома, спарадзіў ад Азувы, жонкі, і ад Ерыоты, і вось сыны ягоныя: Ешэр, Шаваў і Ардон.

19І памерла Азува; і ўзяў сабе Халеў Эфрату, і яна нарадзіла яму Хура.

20Хур спарадзіў Урыя, Урый спарадзіў Вэсэлііла.

21Пасьля Эсром увайшоў да дачкі Махіра, бацькі Галаадавага, і ўзяў яе, а было яму шэсьцьдзясят гадоў, і яна нарадзіла Яму Сэгува.

22Сэгуў спарадзіў Яіра, і было ў яго дваццаць тры гарады ў зямлі Галаадскай.

23Але Гесуране і Сірыйцы ўзялі ў іх селішчы Яіра. Кенат і залежныя ад яго гарады, - шэсьцьдзясят гарадоў. Усе гэтыя гарады сыноў Махіра, бацькі Галаадавага.

24Пасьля сьмерці Эсрома ў Халеў-Эфраце, жонка Эсромава, Авія, нарадзіла яму Ашхура, бацьку Тэкоі.

25Сыны Ерахмэіла, першынца Эсромавага, былі: першынец Рам, за ім Вуна, Арэн, Ацэм і Ахія.

26Была ў Ерахмэіла і другая жонка, імя яе Атара; яна маці Анама.

27Сыны Рама, першынца Ерахмэілавага, былі: Маац, Ямін і Экер.

28Сыны Анама былі: Шамай і Яда. Сыны Шамая: Надаў і Авішур.

29Імя жонкі Авішуравай Авіхаіль, і яна нарадзіла яму Ахбана і Маліда.

30Сыны Надава: Сэлед і Афаім. І памёр Сэлед бязьдзетны.

31Сын Афаіма: Ішый. Сын Ішыя: Шэшан. Сын Шэшана: Ахлай.

32Сыны Яды, брата Шамаевага: Етэр, Ёнатан. Етэр памёр бязьдзетным.

33Сыны Ёнатана: Пэлет і Заза. Гэта сыны Ерахмэіла.

34У Шэшана ня было сыноў, а толькі дочкі. У Шэшана быў раб, Егіпцянін, імя яго Ярха;

35І Шэшан аддаў дачку сваю Ярху за жонку, і яна нарадзіла яму Атая.

36Атай спарадзіў Натана. Натан спарадзіў Завада;

37Завад спарадзіў Эфлала, Эфлал спарадзіў Авіда;

38Авід спарадзіў Еуя, Еуй спарадзіў Азарыю;

39Азарыя спарадзіў Хэлеца, Хэлец спарадзіў Элеасу;

40Элеаса спарадзіў Сісмая, Сісмай спарадзіў Салума;

41Салум спарадзіў Екамію, Екамія спарадзіў Элішаму.

42Сыны Халева, брата Ерахмэілавага: Мэша, першынец ягоны, - ён бацька Зіфа; і сыны Марэшы, бацькі Хэўрона.

43Сыны Хэўрона: Карэй і Тапаух, і Рэкем і Шэма.

44Шэма спарадзіў Рахама, бацьку Ёркеамавага, а Рэкем спарадзіў Шамая.

45Сын Шамая Маон, а Маон - бацька Бэт-Цура.

46І Эфа, наложніца Халелава, нарадзіла Харана, Моцу і Газэза. І Харан спарадзіў Газэза.

47Сыны Егдая: Рэгем, Ётам, Гешаўн, Пэлет, Эфа і Шааф.

48Наложніца Халевава, Мааха, нарадзіла Шэвера і Тырхану;

49яна ж нарадзіла Шаафа, бацьку Мадманы, Шэву, бацьку Махэны і бацьку Гівэі. А дачка Халева - Ахса.

50Вось сыны Халева: сын Хур, першынец Эфраты: Шавал, бацька Кірыят-Ярыма;

51Салма, бацька Віфляема; Харэф, бацька Бэтгадэра.

52У Шавала, бацькі Кірыят-Ярыма, былі сыны: Гарое, Хацы, Галмэнюхот.

53Плямёны Кірыят-Ярыма: Ітрыяны, Футыяны, Шуматаны і Мідраіцяны. Ад гэтых пайшлі Царанэі і Эштааляне.

54Сыны Салмы: Віфляемляне і Нэтафацяне, вянок дома Ёававага і палавіна Энухацян - Царане,

55і плямёны Сафэрыйцаў, якія жылі ў Ябэцы, Тырэйцы, Шымэйцы, Сухайцы: гэта кінэяне, якія паходзілі ад Хамата, бацькі Бэтрэхава.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help