ПСАЛТЫР 134 - Б?бл?я (пераклад В. Сёмух?)(BBL)

Пс 134

1Алілуя.

Хвалеце імя Гасподняе, хвалеце, рабы Гасподнія,

2усе, хто стаіць у доме Гасподнім, у дварах Бога нашага.

3Хвалеце Госпада, бо Гасподзь добры; сьпявайце імю Ягонаму, бо гэта соладка,

4бо Гасподзь абраў сабе Якава, Ізраіля ўласнасьцю Сваёю.

5Я ўведаў, што Гасподзь вялікі, і Гасподзь наш вышэйшы за ўсіх багоў.

6Гасподзь творыць усё, што хоча, на нябёсах і на зямлі, на морах і ва ўсіх прадоньнях;

7узводзіць хмары ад краю зямлі, творыць маланкі пры дажджы, выводзіць вецер са сховішчаў Сваіх.

8Ён пабіў першынцаў Егіпта, ад чалавека да быдла,

9паслаў азнакі і цуды сярод цябе, Егіпце, на фараона і на ўсіх рабоў ягоных,

10пабіў народы многія, і вынішчыў цароў моцных:

11Сігона, цара Амарэйскага, і Ога, цара Васанскага, і ўсе царствы Ханаанскія;

12і аддаў зямлю іхнюю ў спадчыну, у спадчыну Ізраілю, народу Свайму.

13Госпадзе! імя Тваё навечна; Госпадзе! памяць пра Цябе з роду ў род.

14Бо Гасподзь судзіцьме народ Свой, і з рабоў Сваіх умілажаліцца.

15Ідалы язычнікаў - срэбра і золата, утворы рук чалавечых.

16Ёсьць у іх вусны, але не маўляюць, ёсьць у іх вочы, але ня бачаць;

17ёсьць у іх вушы, але ня чуюць, і няма дыханьня ў вуснах у іх.

18Спадобняцца ім тыя, што робяць іх, і кожны, хто спадзяецца на іх.

19Доме Ізраілеў! дабраславеце Госпада. Доме Ааронаў! дабраславеце Госпада.

20Доме Лявія! дабраславеце Госпада. Хто баіцца Госпада, дабраславеце Госпада.

21Дабраславёны Гасподзь ад Сіёна, Які жыве ў Ерусаліме! Алілуя!

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help