ПСАЛТЫР 40 - Б?бл?я (пераклад В. Сёмух?)(BBL)

Пс 40

1Кіроўцу хору. Псальма Давідава,

2Дабрашчасны, хто дбае пра ўбогага! У дзень бедства выбавіць яго Гасподзь.

3Гасподзь ахавае яго і жыцьцё яму зьберажэ; дабрашчасны ён на зямлі будзе. І Ты не здасі яго на волю ворагаў ягоных.

4Гасподзь умацуе яго на ложку хваробы ягонай. Ты зьменіш увесь ложак ягоны ў хваробе ягонай.

5Я сказаў: Госпадзе! зьлітуйся зь мяне, вылечы душу маю; бо зграшыў я прад Табою.

6Ворагі мае пра мяне кажуць благое: «Калі ён памрэ, і загіне імя ягонае?»

7І калі хто прыходзіць пабачыць мяне, кажа няпраўду; сэрца ягонае складае ў сабе няпраўду, і ён, выйшаўшы, гаворыць пра тое.

8Усе ненавідзяць мяне, шэпчуцца паміж сабою супроць мяне, благое супроць мяне намышляюць:

9«слова Веліяла прыйшло на яго; ён лёг; і болей ня ўстане».

10Нават чалавек мірны са мною, на якога я спадзяваўся, які еў мой хлеб, падняў на мяне нагу.

11А Ты, Госпадзе, зьлітуйся зь мяне і мяне падымі, і я ім заплачу.

12З таго даведаюся, што Ты любіш мяне, калі вораг мой не апануе мяне,

13а мяне захаваеш у цэласьці маёй і паставіш прад абліччам Тваім навечна.

14Дабраславёны Гасподзь, Бог Ізраілеў, адвечна й навечна! Амін, амін!

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help