ПЕСЬНЯ 7 - Б?бл?я (пераклад В. Сёмух?)(BBL)

Псн 7

1Азірніся назад, Шуламянка, азірніся назад - дай сябе ўбачыць! Што вам дзівіцца на Шуламянку, як на карагод Манаімскі?

2Якія прыгожыя ногі твае ў сандалях, дачка знакамітая! Выгін клубоў тваіх, як абруч, што майстар зрабіў;

3твой пупок - нібы круглая чара па беражок з пахучым віном; твой жывот - гэта горка пшаніцы сярод лілеяў чароўных;

4твае грудзі - два казьляняткі, блізьняткі сарны;

5твая шыя - вежа з слановае косьці; твае вочы - Эсэвонскія сажалкі каля брамы Бат-рабім; твой нос - як Ліванская вежа на дазоры насупраць Дамаска;

6твая галава - як гара Карміл, і пасмачкі валасоў - як пурпура; цар паланёны кучарамі тваімі.

7Якая прыгожая ты, якая панадная, каханка, тваёю вабнасьцю!

8Гэты стан твой падобны да пальмы, і грудзі - да вінаградных гронак.

9Я падумаў: залезу на пальму, я ўхаплюся за вецьце яе - хай будуць грудзі твае замест гронак лазы, і дыханьне тваё будзе - як яблыкі;

10і вусны твае - як віно залатое! Цячэ яно ў рот каханаму, асалоджвае вусны стомленым.

11Належу я міламу другу, і мяне ён жадае.

12Прыйдзі, любасны, выйдзем у поле, пабудзем у вёсках;

13выйдзем раніцай у вінаграднікі, падзівімся, як лаза зелянее, як пупышкі покнуліся, як зацьвілі гранаты; там я цябе прыгалублю.

14Мандрагоры пахнуць духмяна, ля варот нашых многа пладоў: сёлетніх і даўнейшых назапасіла я табе, каханы.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help