1Песьня ўзыходжаньня.
Дабрашчасны кожны, хто баіцца Госпада, хто ходзіць шляхамі ягонымі!
2Ты будзеш есьці ад працы рук тваіх; дабрашчасны ты, і добра табе!
3Жонка твая, як лаза плодная, у доме тваім; сыны твае, як аліўнае гольле, вакол трапезы тваёй:
4так мілаславіцца чалавек, які баіцца Госпада!
5Дабраславіць Цябе Гасподзь зь Сіёна, і ўбачыш бясьпеку Ерусаліма ва ўсе дні жыцьця твайго.
6Убачыш сыноў у сыноў тваіх. Мір на Ізраіля!
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
