НЭЭМІІ 10 - Б?бл?я (пераклад В. Сёмух?)(BBL)

Нээм 10

1Прыклалі пячаткі: Нээмія - Тыршата, сын Гахаліі, і Сэдэкія

2Сэрая, Азарыя, Ерамія,

3Пашхур, Амарыя, Малхія,

4Хатуш, Шэванія, Малух,

5Харым, Мэрэмот, Авадыя,

6Данііл, Гінэтон, Варух,

7Мэшулам, Авія, Міямін,

8Маазія, Вілгай, Шэмая: гэта сьвятары.

9Лявіты: Ісус, сын Азаніі, Вінуй, з сыноў Хэнадада, Кадмііл,

10і браты іхнія: Шэванія, Гадыя, Кліта, Фэлая, Ханан,

11Міха, Рэхоў, Хашавія,

12Закхур, Шэрэвія, Шэванія,

13Гадыя, Ваній, Вэнінуй.

14Узначальцы народа: Парош, Пахат-Мааў, Элам, Зату, Ванія,

15Вуній, Азгад, Бэвай,

16Аданія, Бігвай, Адын,

17Атэр, Эзэкія, Азур,

18Гадыя, Хашум, Бэцай,

19Харыф, Анатот, Рэвай,

20Магніяш, Мэшулам, Хэзір,

21Мэшэзавэл, Садок, Ядуй,

22Фэлатыя, Ханан, Ананія,

23Асія, Хананія, Хашуў,

24Лахэш, Пілха, Шавэк,

25Рэхум, Хашаўна, Маасэя,

26Ахія, Ханан, Анан,

27Малух, Харым, Ваана.

28І іншы люд, сьвятары, лявіты, брамнікі, сьпевакі, нэтынэі і ўсе, што аддзяліліся ад іншаземных народаў да закона Божага, жонкі іхнія, сыны іхнія і дочкі іхнія, усе, што маглі разумець,

29прысталі да братоў сваіх, да самых ганаровых зь іх, і ўступілі ў абавязанасьць з прысягаю і праклёнам - рабіць паводле закона Божага, які дадзены рукою Майсея, раба Божага, і захоўваць і выконваць усе запаведзі Госпада Бога нашага, пастановы Яго і прадпісаньні Ягоныя,

30і не аддаваць дачок сваіх іншаземным народам, і іх дачок ня браць за сыноў сваіх;

31і калі іншаземныя народы будуць прывозіць тавары і ўсё прадажнае ў суботу, ня браць у іх у суботу і ў сьвяты дзень, і ў сёмы год пакідаць пазыкі ўсялякага роду.

32І паставілі мы сабе ў закон - даваць ад сябе па траціне сікля ў год на патрэбы дома Бога нашага:

33на хлябы пакладныя і на заўсёднае хлебнае прынашэньне і на заўсёднае цэласпаленьне, на суботы, на новыя месяцы, на сьвяты, на сьвятыя рэчы і на ахвяры за грэх дзеля ачышчэньня Ізраіля, і на ўсё, што робіцца ў доме Бога нашага.

34І кінулі мы жэрабі пра дастаўку дроў, сьвятары, лявіты і люд, калі якому пакаленьню нашаму ў назначаны час, год у год, прывозіць іх да дома Бога нашага, каб яны гарэлі на ахвярніку Госпада Бога нашага паводле напісанага ў законе.

35І абавязаліся мы кожны год прыносіць у дом Гасподні пачаткі зь зямлі нашай і пачаткі ўсякіх пладоў з усяго дрэва;

36таксама прыводзіць у дом Бога нашага да сьвятароў, якія служаць у доме Бога нашага, першынцаў з сыноў нашых і з быдла нашага, як напісана ў законе, і першароднае ад буйнога і дробнага быдла нашага.

37І пачаткі з молатага хлеба нашага і прынашэньняў нашых, і пладоў з усякага дрэва, віна і алею мы будзем дастаўляць сьвятарам у кладоўкі пры доме Бога нашага і дзесяціну зь зямлі нашай лявітам. Яны, лявіты, будуць браць дзесяціну ва ўсіх гарадах, дзе ў нас земляробства.

38Пры лявітах, калі яны будуць браць лявіцкую дзесяціну, будзе прысутны сьвятар, сын Аарона, каб лявіты дзесяціну з сваіх дзесяцінаў вазілі ў дом Бога нашага ў пакоі, аддзеленыя ад кладоўкі,

39бо ў гэтыя пакоі як сыны Ізраілевыя, так і лявіты павінны дастаўляць прынашэньні ў дарунак: хлеб, віно і алей. Так сьвятыя сасуды і службіты-сьвятары і брамнікі і сьпевакі. І мы не пакінем дома Бога нашага.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help