ЭКЛЕЗІЯСТА 3 - Б?бл?я (пераклад В. Сёмух?)(BBL)

Экл 3

1Усё мае сваю пару, і гадзіна кожнае дзеі - пад небам.

2Ёсьць пара нарадзіцца, і пара памерці, пара насаджаць, і пара вырываць пасаджанае.

3Пара забойства, і пара гаеньня; пара разбураць, і пара будаваць;

4пара плачу, і пара весялосьці; пара бедаваць, і пара танцаваць;

5пара раскідаць камяні, і пара зьбіраць камяні; пара абдымаць, і пара ўхіляцца абдоўмаў;

6пара шукаць, і пара губляць; пара ашчаджаць, і пара выкідаць;

7пара разьдзіраць, і пара зашываць; пара маўчаць, і пара прамаўляць;

8пара кахаць, і пара ненавідзець; пара вайне, і пара міру.

9Якая карысьць таму, хто працуе, з таго, над чым ён працуе?

10Бачыў я гэты клопат, які Бог даў сынам чалавечым, каб мелі сабе турботу.

11Усё Ён цудоўным зрабіў сваёю парою і вечнасьць паклаў ім у сэрца, хоць ня кемяць яны ў тых справах, што Бог учыніў, ад пачатку і да канца.

12Уведаў я, што няма ім нічога лепшага, як весяліцца і ў жыцьці сваім добрае толькі ўчыняць.

13І калі які чалавек есьць і п'е і бачыць дабро ва ўчынках сваіх, дык гэта - дар Божы.

14Уведаў я, што ўсё, што робіць Бог, застаецца навекі; Ён робіць так, каб багавейна ступалі перад абліччам Яго.

15Што было, тое ёсьць і цяпер, і што будзе, тое было ўжо; і пакліча Бог мінулае.

16Яшчэ я пад сонцам пабачыў: месца суду - а там беззаконьне; месца праўды - а там няпраўда

17І сказаў я ў сэрцы маім: «Судзіць будзе Бог праведнага і грэшнага; бо на кожную справу прызначана пара і суд на кожную дзею тваю».

18Сказаў я ў сэрцы маім сынам чалавечым, каб Бог іх выпрабаваў і каб убачылі яны, што самі ў сабе яны - жывёлы:

19бо доля ў сыноў чалавечых і доля ў жывёлін - доля адна; як паміраюць тыя, так паміраюць і гэтыя, і адно дыханьне ва ўсіх, і няма ў чалавека над жывёлінаю перавагі, бо ўсё - марнасьць!

20Усё ідзе ў адно месца; усё выйшла з тла, і ўсё вяртаецца ў тло.

21Хто ведае: ці дух сыноў чалавечых падымаецца ўгору, а ці дух жывёл апускаецца долу, у зямлю?

22І вось убачыў я, што няма нічога лепшага чалавеку, як радавацца з учынкаў сваіх: бо гэта - доля яго; хто ж бо яго прывядзе паглядзець на тое, што пасьля яго будзе?

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help