АСІІ 14 - Б?бл?я (пераклад В. Сёмух?)(BBL)

Ас 14

1Спустошана будзе Самарыя, бо паўстала супраць Бога свайго: ад меча ўпадуць яны, дзеці іхнія будуць разьбіты, і цяжарныя іхнія будуць расьсечаныя.

2Зьвярніся, Ізраіле, да Бога твайго: бо ты ўпаў ад бязбожнасьці тваёй.

3Вазьмеце з сабою малітоўныя словы і зьвярнецеся да Госпада; кажэце яму: «адбяры ўсякае беззаконьне і прымі на дабро, і мы прынясём ахвяру вуснаў нашых.

4Асур ня будзе ўжо ратаваць нас; ня будзем садзіцца на каня і ня будзем болей гаварыць вырабу рук нашых: багі нашыя; бо ў Цябе мілажальнасьць да сіротаў».

5Улекую адпадзеньне іхняе, палюблю іх паводле ўпадабаньня; бо гнеў Мой адвярнуўся ад іх.

6Я буду расою Ізраілю; ён расьцьвіце, як лілея, і пусьціць карэньне, як Ліван.

7Расшырыцца гольле яго, - і будзе прыгажосьць ягоная, як масьліны, і пахошчы ад яго, як ад Лівана.

8Вернуцца тыя, якія сядзелі пад ценем ягоным, будуць багатыя хлебам - і расьцьвітуць, як вінаградная лаза, славутыя будуць, як віно Ліванскае.

9«Што мне яшчэ да ідалаў?» скажа Яфрэм. - Я пачую яго і прыгледжу яго; Я буду як зялёны кіпарыс: ад Мяне будуць табе плады.

10Хто мудры, каб разумець гэта? хто разумны, каб спазнаць гэта? бо правільныя шляхі Гасподнія, і праведнікі ходзяць па іх, а беззаконныя загінуць на іх.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help