АМОСА 2 - Б?бл?я (пераклад В. Сёмух?)(BBL)

Ам 2

1Так кажа Гасподзь: за тры злачынствы Маава і за чатыры не пашкадую яго, бо ён перапаліў косткі цара Эдомскага на вапну.

2І пашлю агонь на Маава, - і зжарэ харомы Карыота, і загіне Мааў сярод разгрому з шумам пад гук трубы.

3Зьнішчу судзьдзю з асяродзьдзя яго і ўсьмерчу ўсіх князёў яго разам зь ім, кажа Гасподзь.

4Так кажа Гасподзь: за тры злачынствы Юды і за чатыры не пашкадую яго, бо адкінулі закон Гасподні і пастановаў Яго не захавалі, і ідалы іхнія, сьледам за якімі хадзілі бацькі іхнія, зьвярнулі іх з дарогі.

5І пашлю агонь на Юду, - і зжарэ харомы Ерусаліма.

6Так кажа Гасподзь: за тры злачынствы Ізраіля і за чатыры не пашкадую яго, бо прадаюць праўдзівага за срэбра і беднага - за пару сандаляў.

7Прагнуць, каб пыл зямны быў на галаве ў бедных, і шлях паслухмяных скрыўляюць; нават бацька і сын ходзяць да адной жанчыны, каб няславіць сьвятое імя Маё.

8На вопратцы, узятай пад заклад, ляжаць каля кожнага ахвярніка, і віно, спаганянае з абвінавачаных, п'юць у доме багоў сваіх.

9А Я зьнішчыў перад абліччам іх Амарэя, вышыня якога была як вышыня кедра, і які быў моцны як дуб; Я зьнішчыў плод яго наверсе і карэньне яго ўнізе.

10А вас Я вывеў зь зямлі Егіпецкай і вадзіў вас у пустыні сорак гадоў, каб вы ўспадкавалі зямлю Амарэйскую.

11З сыноў вашых Я выбіраў у прарокі і з хлопцаў вашых - у назарэі; ці ж ня так гэта, сыны Ізраіля? кажа Гасподзь.

12А вы назарэяў паілі віном і прарокам загадвалі, кажучы: не прарочце.

13Вось, Я прыцісну вас, як цісьне калясьніца, накладзеная снапамі, -

14і ва ўвішнага ня станецца сілы бегчы, і моцны ня ўтрымае крэпасьці сваёй і адважны не ўратуе свайго жыцьця,

15ні стралец з лука ня ўстоіць, ні скараход не ўцячэ, ні кожны верхавец не ўратуе свайго жыцьця.

16І самы адважны з адважных уцячэ голы ў той дзень, кажа Гасподзь.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help