ВЫСЛОЎІ 27 - Б?бл?я (пераклад В. Сёмух?)(BBL)

Выс 27

1Не хваліся заўтрашнім днём; бо ня ведаеш, што той дзень народзіць.

2Хай цябе хваліць іншы, а ня вусны твае, - чужы, а не язык твой.

3Цяжкі камень, важкі і пясок; але гнеў неразумнага цяжэйшы за іх абодвух.

4Жорсткі гнеў, неўтаймавальная лютасьць; але хто ўстоіць супроць зайздрасьці?

5Лепей адкрыты дакор, чым прыхаваная любоў.

6Шчырыя дакоры ад таго, хто любіць, і ілжывыя пацалункі ў таго, хто ненавідзіць.

7Сытая душа топча і соты, а галоднай душы ўсё горкае - салодкае.

8Як птушка, што пакінула гняздо сваё, так і чалавек, які пакінуў месца сваё.

9Масьць і дымленьне радуюць сэрца; так салодкі кожнаму сябар з сардэчнай ранай сваёй.

10Не пакідай сябра твайго і сябра бацькі твайго, і ў дом брата твайго ня ідзі ў дзень няшчасьця твайго: лепей сусед блізка, чым брат далёка.

11Будзь мудры, сыне мой, і радуй сэрца маё; і я мецьму што адказаць ліхаслоўцу майму.

12Разумны бачыць бяду і хаваецца; а нявопытныя ідуць наперад і прымаюць кару.

13Вазьмі ў яго адзежу ягоную, бо ён паручыўся за чужога; і за чужога вазьмі ў яго заклад.

14Хто ўголас хваліць сябра свайго з самай раніцы, таго палічаць за ліхаслоўца.

15Бясконцы капеж у дажджлівы дзень і сварлівая жонка - роўныя;

16хто хоча схаваць яе, той хоча ўтрымаць вецер і схапіць алей у руку сваю.

17Жалеза жалеза вострыць, і чалавек навастрае позірк сябра свайго.

18Хто даглядае смакоўніцу, той будзе есьці плады зь яе; і хто верна служыць гаспадару свайму, той будзе ў пашане.

19Як у вадзе твар - да твару, так сэрца чалавека - да чалавека.

20Апраметная і Авадон - ненасытныя; ненасытныя і вочы чалавечыя.

21Што плавільня - срэбру, горан - золату, тое чалавеку вусны, якія хваляць яго.

22Таўчы неразумнага ў ступе таўкачом разам зь зернем, не адлушчыцца ад яго глупства ягонае.

23Добра сачы за быдлам тваім, май клопат за статкі;

24бо багацьце не навекі, ды і ўлада іхняя хіба з роду ў род?

25Рунее трава, і зьяўляецца зеляніна, і зьбіраюць горныя травы.

26Авечкі - на вопратку табе, і казлы - на закуп поля.

27І годзе казінага малака на ежу табе, на ежу хатнім тваім і на спажытак служанкам тваім.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help