1 ЦІМАФЕЯ 2 - Б?бл?я (пераклад В. Сёмух?)(BBL)

1 Цім 2

1І вось, перш-наперш прашу ўзносіць малітвы, прашэньні, маленьні, падзякаваньні за ўсіх людзей,

2за цароў і за ўсіх уладцаў, каб нам весьці жыцьцё ціхае і маўклівае ў богабаязнай пабожнасьці і чысьціні;

3бо гэта добра і даспадобы Збаўцу нашаму Богу,

4Які хоча, каб усе людзі ўратаваліся і дасягнулі спазнаньня ісьціны.

5Бо адзіны Бог, адзіны і пасрэднік паміж Богам і людзьмі, Чалавек Хрыстос Ісус,

6Які аддаў Сябе на адкупленьне ўсіх: такое было ў свой час сьведчаньне,

7дзеля якога я пастаўлены прапаведнікам і апосталам - праўду кажу ў Хрысьце, не маню, - настаўнікам язычнікаў у веры і праўдзе.

8І вось жадаю, каб на ўсякім месцы казалі малітвы мужчыны, узносячы чыстыя рукі бяз гневу і сумненьня;

9каб гэтак сама і жанчыны, у прыстойнай вопратцы, сарамяжліва і цнатліва, упрыгожвалі сябе не заплятаньнем валасоў, ні золатам, ні жэмчугам, ні каляровымі строямі,

10а добрымі справамі, як прыстойна жанчынам, што прысьвячаюць сябе пабожнасьці.

11Жанчына хай вучыцца маўкліва, у вялікай пакоры;

12а вучыць жанчыне не дазваляю, ні верхаводзіць над мужчынам, а быць у маўклівасьці.

13Бо раней створаны Адам, а потым Ева;

14і не Адам зваблены, а жонка, звабіўшыся, пераступіла закон;

15аднак жа ўратуецца празь дзетародства, калі застанецца ў веры і любові і ў сьвятасьці з цнотаю.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help