1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 4 - Б?бл?я (пераклад В. Сёмух?)(BBL)

1 Фес 4

1За гэтым, браты, просім і молім вас Ісусам Хрыстом, каб вы, прыняўшы ад нас, як трэба вам паводзіцца і дагаджаць Богу, у гэтым яшчэ большы посьпех займелі,

2бо вы ведаеце, якія мы далі вам запаведзі ад Госпада Ісуса.

3Бо воля Божая ёсьць асьвячэньне вашае, каб вы ўстрымліваліся ад распусты;

4каб кожны з вас умеў захоўваць свой сасуд у сьвятасьці і гонары,

5а не ў запале пахацінства, як язычнікі, што ня ведаюць Бога;

6каб вы ні ў чым не паводзіліся з братам сваім супрацьзаконна і карысьліва: бо Гасподзь - мсьцівец за ўсё гэта, як і раней мы казалі вам і сьведчылі.

7Бо паклікаў нас Бог не да нячысьціні, а да сьвятасьці.

8А таму непакорлівы ёсьць непакорны не чалавеку, а Богу, Які і даў нам Духа Свайго Сьвятога.

9Пра браталюбства ж няма патрэбы пісаць вам, бо вы самі навучаны Богам любіць адно аднаго,

10бо вы так і робіце з усімі братамі па ўсёй Македоніі. Молім вас, браты, яшчэ болей старацца

11і рупліва дбаць пра тое, каб жыць ціхмяна, рабіць сваю справу і працаваць сваімі рукамі, як мы наказвалі вам;

12каб вы паводзіліся прыстойна перад чужымі і ні ў чым патрэбы ня мелі.

13Не хачу, браты, пакінуць вас у няведаньні пра памерлых, каб вы не маркоціліся, як іншыя, што ня маюць надзеі.

14Бо калі мы верым, што Ісус памёр і ўваскрэс, дык і памерлых у Ісусе Бог прывядзе зь Ім.

15Бо гэта кажам вам словам Гасподнім, што мы, жывыя, што засталіся да прышэсьця Гасподняга, не папярэдзім памерлых;

16бо Сам Гасподзь пры абвяшчэньні, пры голасе арханёла і трубе Божай, сыдзе зь неба, і мёртвыя ў Хрысьце ўваскрэснуць раней;

17потым мы, хто застанецца жывы, разам зь імі ўзятыя будзем на воблакі на сустрэчу з Госпадам у паветры, і так вечна з Госпадам будзем.

18Дык вось, суцяшайце адно аднаго гэтымі словамі.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help