ПСАЛТЫР 8 - Б?бл?я (пераклад В. Сёмух?)(BBL)

Пс 8

1Кіроўцу хору. На Гэцкім інструмэньце. Псальма Давідава.

2Госпадзе Божа наш! якое велічнае імя Тваё па ўсёй зямлі! Слава Твая па-над нябёсы!

3З вуснаў дзяцей і немаўлятак Ты зладзіў хвалу, дзеля ворагаў Тваіх, каб зьнямовіць мсьціўцу і ворага.

4Калі я гляджу на нябёсы Твае, - твор Тваіх рук, на месяц і зоркі, якія Ты паставіў,

5дык што ёсьць чалавек, якога Ты памятаеш, і сын чалавечы, якога наведваеш Ты?

6Нядужа Ты зьменшыў яго перад анёламі: славаю, гонарам увянчаў яго;

7паставіў яго ўладаром над творамі рук Тваіх; пад ногі паклаў яму ўсё:

8валоў і авечак усіх, і польных зьвяроў гэтак сама,

9птушак нябесных і рыбін марскіх, усё, што праходзіць марскімі шляхамі.

10Госпадзе Божа наш! Якое велічнае імя Тваё па ўсёй зямлі!

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help