ЛІКІ 7 - Б?бл?я (пераклад В. Сёмух?)(BBL)

Лікі 7

1Калі Майсей паставіў скінію, і памазаў яе, і асьвяціў яе і ўсе прылады яе, і ахвярнік і ўсе прылады яго, і памазаў іх і асьвяціў іх,

2тады прыйшлі дванаццаць правадыроў Ізраілевых, галовы сямействаў іхніх, правадыры плямёнаў, якія кіравалі падлікам,

3і паставілі прынашэньне сваё перад Госпадам, шэсьць накрытых падводаў і дванаццаць валоў, па адной падводзе ад двух правадыроў і па адным вале ад кожнага, і паставілі гэта перад скініяй.

4І наказаў Гасподзь Майсею сказаць:

5вазьмі ад іх; гэта будзе дзеля ўчыненьня працы пры скініі сходу; і аддам гэта лявітам, адпаведна з родам службы іхняй.

6І ўзяў Майсей падводы і валоў і аддаў іх лявітам;

7дзьве падводы і чатырох валоў аддаў сынам Гірсонавым, адпаведна з родам службы іхняй;

8і чатыры падводы і восем валоў аддаў сынам Мэрарыным, паводле роду службы іхняй, пад наглядам Ітамара, сына Аарона, сьвятара;

9а сынам Каатавым ня даў, бо служба іхняя - насіць сьвятыню; на плячах павінны яны насіць.

10І прынесьлі правадыры ахвяры асьвячэньня ў дзень памазаньня ягонага, і паставілі правадыры прынашэньне сваё перад ахвярнікам.

11І сказаў Гасподзь Майсею: па адным правадыру ў дзень няхай прыносяць прынашэньне сваё дзеля асьвячэньня ахвярніка.

12У першы дзень прынёс прынашэньне сваё Наасон, сын Амінадаваў, ад племя Юдавага;

13і прынашэньне ягонае было: адна срэбраная міса, вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнаю мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,

14адно залатое кадзіла ў семдзесят сікляў, напоўненае дымленьнем,

15адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,

16адзін казёл у ахваяру за грэх,

17і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Наасона, сына Амінадававага.

18На другі дзень прынёс Натанаіл, сын Цуараў, правадыр племя Ісахаравага;

19ён прынёс ад сябе прынашэньне: адну срэбраную місу вагою ў сто трыццаць сікляў, адну срэбраную чару ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненых пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,

20адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем,

21адно цяля, аднаго барана, адно ягня-адналетка, на цэласпаленьне,

22аднаго казла ў ахвяру за грэх,

23і ў ахвяру мірную двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Натанаіла, сына Цуаравага.

24На трэці дзень правадыр сыноў Завулонавых Эліяў, сын Хэлонаў;

25прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,

26адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем,

27адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,

28адзін казёл у ахвяру за грэх,

29і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Эліява, сына Хэлонавага.

30На чацьвёрты дзень правадыр сыноў Рувімавых Эліцур, сын Шадаураў;

31прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,

32адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем,

33адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,

34адзін казёл у ахвяру за грэх,

35і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў і пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Эліцура, сына Шадауравага.

36На пяты дзень правадыр сыноў Сымонавых Шалумііл, сын Цурышадаеў;

37прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,

38адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем,

39адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,

40адзін казёл у ахвяру за грэх,

41і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў і пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Шалумііла, сына Цурышадаевага.

42На шосты дзень правадыр сыноў Гадавых Эліясаф, сын Рэгуілаў:

43прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,

44адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем,

45адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,

46адзін казёл у ахвяру за грэх,

47і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў і пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Эліясафа, сына Дэгуілавага.

48На сёмы дзень правадыр сыноў Яфрэмавых Элішама, сын Амуілаў;

49прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,

50адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем,

51адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,

52адзін казёл у ахвяру за грэх,

53і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Элішамы, сына Аміудавага.

54На восьмы дзень правадыр сыноў Манасііных Гамалііл, сын Пэдацураў;

55прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,

56адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем,

57адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,

58адзін казёл у ахвяру за грэх,

59і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Гамалііла, сына Пецадуравага.

60На дзявяты дзень правадыр сыноў Веньямінавых Авідан, сын Гідэонаў;

61прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэннным, напоўненыя пшанічнаю мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,

62адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем,

63адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,

64адзін казёл у ахвяру за грэх,

65і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Авідана, сына Гідэонавага.

66На дзясяты дзень правадыр сыноў Данавых Ахіезэр, сын Амішадаеў;

67прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,

68адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем,

69адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,

70адзін казёл у ахвяру за грэх,

71і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць цялят-адналетак; вось прынашэньне Ахіезэра, сына Амішадаевага.

72На адзінаццаты дзень правадыр сыноў Асіравых Пагііл, сын Ахранаў;

73прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,

74адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем,

75адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,

76адзін казёл у ахвяру за грэх,

77і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Пагііла, сына Ахранавага.

78На дванаццаты дзень правадыр сыноў Нэфталімавых Ахіра, сын Энанаў;

79прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,

80адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем,

81адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,

82адзін казёл у ахвяру за грэх,

83і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Ахіры, сына Энанавага.

84Вось прынашэньні правадыроў Ізраілевых пры асьвячэньні ахвярніка ў дзень памазаньня яго: дванаццаць срэбраных місаў, дванаццаць срэбраных чараў, дванаццаць залатых кадзілаў;

85па сто трыццаць сікляў срэбра ў кожнай місе і па семдзесят у кожнай чары: так, усяго срэбра ў гэтым посудзе па дзьве тысячы чатырыста сікляў, па сіклі сьвяшчэнным;

86залатых кадзілаў, напоўненых дымленьнем, дванаццаць, у кожным кадзіле па дзесяць сікляў, па сіклі сьвяшчэнным: усяго золата ў кадзілах сто дваццаць сікляў;

87на цэласпаленьне ўсяго дванаццаць цялят з быдла буйнога, дванаццаць бараноў, дванаццаць ягнят-адналетак і пры іх хлебнае прынашэньне, і ў ахвяру за грэх дванаццаць казлоў,

88і ў ахвяру мірную ўсяго з буйнога быдла дваццаць чатыры цяляці, шэсьцьдзясят бараноў, шэсьцьдзясят казлоў, шэсьцьдзясят ягнят-адналетак; вось прынашэньні пры асьвячэньні ахвярніка пасьля памазаньня яго.

89Калі Майсей уваходзіў у скінію сходу, каб гаварыць з Госпадам, чуў голас, які гаварыў яму з даха, які над каўчэгам адкрыцьця паміж двума херувімамі, і ён гаварыў яму.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help